Усе навіны

Андрэй Чалмадзееў: «Калі ў пэўных эпізодах нам паставілі б пенальці, то гульня з «Энергетыкам-БДУ» выраўнялася б»

22 кастрычніка, 23:50

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама» Андрэй Чалмадзееў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Энергетыкам-БДУ» (0:2).

– У любым выпадку віна на нас, на трэнерскім штабе. Значыць, недастаткова якасна падрыхтавалі каманду. Усёткі павольна ў нас атрымлівалася выходзіць у зону нападу. Рыхтаваліся гуляць крыху ў іншы футбол, але не атрымалася. Мала было агрэсіі, мала атакавалі, мала білі. Не скажу, што «Энергетык» нешта такое стварыў і нечым здзівіў. Мы разумелі, што каманда добра абараняецца і небясьпечная ў пераходах. Крыўдней за ўсё прапусціць два такіх галы са стандартаў. Патрабаванні даводзіліся, павінны былі правільна арганізаваць падбор пасля кутніх. Вінаваціць футбалістаў тут не зусім дакладна. Прайграе каманда, але ў большай ступені гэта наша віна.

– Чаму не атрымалася паўтарыць вынік, паказаны ў «Гомелі» два тыдні таму? Паўза на зборныя збіла тым?

– «Гомелю» пайшло на карысць тое, як умерана мы іх у эпізодах абгулялі. Думаю, нам таксама пойдзе на карысць сённяшняе паражэнне. Страсянулі нас. Заўзятары, кіраўніцтва, ды і мы самі чакалі іншага выніку. Не атрымалася тое, да чаго рыхтаваліся. Вельмі балюча ўпалі, хаця калі ў пэўных эпізодах нам паставілі пенальці, то гульня выраўнялася б. Не хапала гола. Гэта было прыкметна і адчувалася. Гол надаў бы ўпэўненасці, дадаў сіл і агрэсіі. Маглі б матч выратаваць. Абяцаем выправіцца і паказаць больш якасны футбол, – сказаў Чалмадзееў.