Усе навіны

Прэзідэнт «Ардабасы» Абдубаітаў: «Сяднёву важна заваяваць кубак»

23 кастрычніка, 14:43

Прэзідэнт «Ардабасы» Баўыржан Абдубаітаў выказаўся пра будучыню галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і пра яго магчымы сыход з клуба.

«Што да чутак, то, наколькі ведаю, Аляксандр Сяргеевіч Сяднёў адказаў у сродках масавай інфармацыі, што ўсе ягоныя думкі зараз звязаныя толькі з «Ардабасы». Яму важна паспяхова скончыць сезон – не толькі стаць чэмпіёнам, але і заваяваць Кубак», – сказаў Абдубаітаў.

4 лістапада ў фінале Кубка Казахстана «Ардабасы» сустрэнецца з «Таболам». У бягучым сезоне чэмпіянату Казахстана «Ардабасы» датэрмінова заняў першае месца.

Нагадаем, раней з'яўлялася інфармацыя, што Сяднёў можа пакінуць казахстанскі клуб, каб узначаліць брэсцкае «Дынама».