Усе навіны

«Рэал» і «Барселона» сочаць за 17-гадовым паўабаронцам «Лар'яна»

24 кастрычніка, 17:52

«Рэал» і «Барселона» сочаць за атакуючым паўабаронцам «Лар'яна» Элі-Жуніёрам Крупі, паведамляе Sport са спасылкай на Foot 01.

У мінулым сезоне ён дэбютаваў за першую каманду ў матчы апошняга тура, а ў гэтым стаў гульцом ратацыі, забіўшы 3 галы і аддаўшы 2 рэзультатыўныя перадачы ў 8 матчах.

Дзеючы кантракт 17-гадовага гульца заканчваецца ў 2026 годзе, але клуб ужо рыхтуе выгадную прапанову, каб утрымаць Крупі на больш працяглы тэрмін.

Transfermarkt ацэньвае яго ў 7 мільёнаў эўра.

У кастрычніку Элі-Жуніёр дэбютаваў за маладзёжную зборную Францыі U-18 у матчы супраць Швейцарыі (3:0).