Усе навіны

«Рэал» можа перайменаваць трэніровачную базу клуба ў гонар Фларэнціна Перэса

27 кастрычніка, 14:45

На 11 лістапада запланавана правядзенне штогадовай Генеральнай асамблеі «Рэала».

На яе будзе вынесенае пытанне пра перайменаванне трэніровачнай базы клуба ў Вальдэбабас у Real Madrid Sport City Florentino Pérez. Больш за 1000 осьос клуба падпісалі пра гэта петыцыю, і такім чынам гэтае пытанне будзе вынесенае на галасаванне на парадак дня асамблеі.

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні пра прызначэнне Хасэ Марцінеса Санчэса Піры ганаровым прэзідэнтам «Рэала», а таксама прапанова пагаднення пра прадастаўленне Савету дырэктараў клуба права браць у доўг для фінансавання работ па рэканструкцыі «Санцьяга Бернабеу».