Усе навіны

Хаві: «Мы пацярпелі незаслужаную паразу ад «Рэала»

28 кастрычніка, 23:41

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў паражэнне ад «Рэала» (1:2) у 11-м туры Ла Лігі.

«Мы дамінавалі на працягу 60 хвілін, але гэта футбол. «Рэал», маючы тры ці два з паловай шанцы, забівае вам два галы. Нам не хапіла эфектыўнасці.

Мы згулялі добрую гульню і заслужылі перамогу. Я думаю, што калі нехта і заслугоўваў сёння перамогі, то гэта «Барселона».

Мы вельмі добра кантралявалі «Рэал». Першы гол мы прапусцілі пасля ўдару з-за межаў штрафной пляцоўкі, а другі – пасля адскоку. Каманда згуляла вельмі добрую гульню.

Мы пацярпелі незаслужанае паражэнне. Але на гэтым чэмпіянат не заканчваецца, гэта толькі 11-ы тур, і мы хочам выйграць Ла Лігу.