Усе навіны

Кірыл Альшэўскі: «Хадаркевіч хварэе, Кудравец атрымаў траўму»

29 кастрычніка, 23:56

Галоўны трэнер БАТЭ Кірыл Альшэўскі распавёў аб кадравай сітуацыі ў камандзе.

– Па-за заяўкай апынуліся Хадаркевіч і Кудравец. Чаму?

– Хадаркевіч хварэе. У мінулым матчы мы сумняваліся, ці выйдзе ён на поле. Але ён падахвоціўся, згуляў, на наступны дзень усё роўна тэмпература накрыла.

А Кудравец... Гэта нейкі парадокс ці рок. Мы яму далi паўзу пасля матчаў зборнай. У браме згуляў Дзергачоў. На размінцы Андрэй атрымаў пашкоджанне і выбыў на пэўны тэрмін. Атрымліваецца так, што ў найбліжэйшых гульнях не дапаможа нам

– Да канца чэмпіянату?

– Будзе залежаць ад таго, як будзе праходзіць рэабілітацыя. Магчыма, да канца чэмпіянату зможа. Магчыма, не

– Ёсць навіны па Банэ?

– Пакуль чакаем. Трэба зрабіць кантрольны здымак. Дамовіліся зрабіць у апошніх чыслах кастрычніка – першых лістапада. Будзем ад яго адштурхоўвацца.

– Грачыха да канца сезона выбыў?

– Будзе залежаць ад рэабілітацыі. Калі ўсё ідзе так, як было запланавана, то павінен яшчэ згуляць, – сказаў Альшэўскі.