Усе навіны

Зборная Беларусі сярод дзяўчат да 19 гадоў выступіць у другім раўндзе чэмпіянату Еўропы

30 кастрычніка, 17:30

Зборная Беларусі сярод дзяўчат да 19 гадоў выступіць у другім раўндзе чэмпіянату Еўропы сезона-2023/24 вясной наступнага года ў лізе «А».

У другім раўндзе будуць разыграныя пуцёўкі ў фінальную частку турніру, якая пройдзе летам 2024 года ў Літве.

У заключным паядынку міні-турніру, які прайшоў у Албаніі, каманда Уладзіміра Шындзікава аказалася мацнейшай за аднагодак з Шатландыі – 2:1 і заняла трэцяе месца ў групе.