Усе навіны

Рубіялес аб сваім адхіленні на 3 гады: «Я дайду да апошняй інстанцыі, каб справядлівасць перамагла»

31 кастрычніка, 12:28

Былы прэзідэнт Іспанскай футбольнай асацыяцыі Луіс Рубіялес адрэагаваў на рашэнне Дысцыплінарнага камітэта ФІФА, паводле якога ён быў адхілены ад любой футбольнай дзейнасці на 3 гады.

«Працэдура, якую прымяніла ФІФА, характарызавалася вынясеннем рашэння без якіх-небудзь абгрунтаванняў, з-за чаго ў мяне не было магчымасці неадкладна падаць апеляцыю. Гэта, у сваю чаргу, прывяло да таго, што на сённяшні дзень я адхілены ўжо на 66 дзён з 90, хаця маю пазіцыю абароны нават не заслухалі.

Дзякуючы намаганням некаторых палітыкаў, СМІ і арганізацый несправядлівасць такога пакарання становіцца ўсё больш відавочнай. Большасць людзей дакладна гэта разумеюць.

ФІФА апублікавала вердыкт камісіі настолькі хутка, што я даведаўся яго не з уласнай электроннай пошты, а са СМІ, паколькі рашэнне было апублікавана там у той жа час, што і было даслана мне.

Улічваючы, што яны зноў не далі ніякіх абгрунтаванняў, я магу толькі запэўніць, што заўсёды прытрымліваўся той версіі падзей, якая адпавядае праўдзе і якую я буду захоўваць да завяршэння працэдуры.

Я дайду да апошняй інстанцыі, каб адбылося правасуддзе і справядлівасць перамагла», – напісаў Рубіялес у заяве, якую ён размясціў у сваім твітары.