Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Спічы Багі і Біёнчыка ствараюць той хайп, які неабходны беларускаму футболу»

1 лістапада, 10:29

Намеснік старшыні АБФФ Андрэй Васілевіч падзяліўся меркаваннем пра працу супрацоўнікаў беларускіх дзяржСМІ.

– Хтосьці незадаволены нашай актыўнасцю? У чым тут прэтэнзіі?

– Пытанні журналістыкі лепш абмяркуйце з прэс-службай АБФФ, але я выкажу сваё, падкрэслю, асабістае меркаванне: хочацца чуць усё ж крышку розныя пытанні ад прэс-службы клубаў, ад вас, ад вашых калег у пасляматчавых інтэрв'ю, у флэш-зоне, альбо у тых перадачах, якія вы выпускаеце ў студыях.

Хочацца нейкай разнастайнасці і, адзначу, у апошні час гэта ёсць, але я выдатна разумею, што без нязручных пытанняў у вашай прафесіі немагчыма.

Мы спакойна да гэтага ставімся, але ў кожнага з нас ёсць розны характар: нехта запальчывы, нехта спакойна паставіцца да вашага пытання.

– Наша задача даносіць інфармацыю, і няма намеру правакаваць футбалістаў. Імкнемся мірыцца з адмовамі ў інтэрв'ю...

– Так, згодзен. Бо можна падтрымаць трэнд Віктара Міхайлавіча Ганчарэнкі, але я ўсё ж прытрымліваюся таго меркавання, што на кожнае пытанне трэба адказаць. Калі трэнеры ў пасляматчавых інтэрв'ю ладзяць яркія спічы, тут у прыклад прывяду Аляксея Багу ці Івана Біёнчыка, то гэта таксама вельмі прываблівае – гэта стварае той хайп, які неабходны беларускаму футболу, – сказаў Васілевіч.