Усе навіны

Мінскае «Дынама» перад матчам з БАТЭ папрасіла заўзятараў не заходзіць з півам у чашу стадыёна

2 лістапада, 15:39

2 лістапада мiнскае «Дынама» прыме БАТЭ. Паядынак пройдзе на сталічным стадыёне «Дынама».

Прэс-служба клуба апублікавала паведамленне для заўзятараў з просьбай не заходзіць з півам у чашу стадыёна.

«Дынама» спасылаецца на так званае заканадаўства краіны, дзе рэгламентуецца забарона на ўжыванне алкаголю ў грамадскіх месцах.