Усе навіны

Віталь Кутузаў: «Калі Глеб у АБФФ не прымае рашэнняў, навошта ён патрэбны? Вясельны генерал»

2 лістапада, 23:27

Былы форвард «Мілана» Віталь Кутузаў падзяліўся меркаваннем пра ролю Аляксандра Глеба ў выканкаме БФФ.

«Пазіцыя Сашы Глеба мне незразумелая. Лічу, што гэта той чалавек, які заслугоўвае больш якаснай пазіцыі ў федэрацыі.

Як Слава [Глеб] сказаў, [Аляксандр] ніякіх рашэнняў не прымае. Навошта ён тады патрэбны? Вясельны генерал, калі па-нашаму. Навошта займаць [месца таго], хто можа нешта зрабіць? Трэба ўжо нешта рабіць, не проста сядзець.

Паважаю майстэрства Сашы, разумею, [праз] што ён прайшоў. Рабяты, калі можна з яго дастаць па максімуме, то трэба даставаць па максімуме. Такіх людзей у нас у краіне не вельмі шмат. Гэтых людзей трэба берагчы як зрэнку вока, таму што гэта наш футбольны генафонд», – сказаў Кутузаў.