Усе навіны

Дэ Бруйне пра «Залаты мяч»: «Быць 4-м з сямі мільярдаў чалавек – гэта неверагодна»

3 лістапада, 10:20

Паўабаронца зборнай Бельгіі і «Манчэстэр Сіці» Кевін дэ Бруйнэ пракаментаваў сваё выніковае 4-е месца ў рэйтынгу намінантаў Залатога мяча-2023.

«Футбол - гэта перспектыва, кожны бачыць яе па-свойму. Калі ўзяць «Залаты мяч», то я як паўабаронца намінаваўся даволі часта. Быць 4-м з сямі мільярдаў чалавек (у лістападзе 2022-го папуляцыя Зямлі дасягнула 8 млрд – заўв.) – гэта неверагодна.

Для мяне галоўнае – быць задаволеным сваёй гульнёй і рабіць усё, што ў маіх сілах. Я не ўплываю на рашэнні людзей. На дадзеным этапе кар'еры я не думаю, што павінен паводзіць сябе інакш», – сказаў дэ Бруйнэ.

Нагадаем, што бельгіец адсутнічаў на цырымоніі ўзнагароджання, якая прайшла ў Парыжы 30 кастрычніка.

Узнагароджанне «Залатога мяча»-2023:

1. Ліянель Месі («ПСЖ»/«Інтэр» Маямі)

2. Эрлінг Холанд («Манчэстэр Сіці»)

3. Кіліян Мбапэ («ПСЖ»)

4. Кевін Дэ Бруйнэ («Манчэстэр Сіці»)

5. Радры («Манчэстэр Сіці»)

6. Вінісіус Жуніяр («Рэал»)

7. Хуліян Альварэс («Манчэстэр Сіці»)

8. Віктар Асімхен («Напалі»)

9. Бернарду Сілва («Манчэстэр Сіці»)

10. Лука Модрыч («Рэал»)