Усе навіны

Віталь Кутузаў: «У Пізе ўсе за галаву ўзяліся, калі я за тыдзень вылечыў галёнкаступ у нейкай бабулі»

3 лістапада, 11:16

Беларускі экс-форвард «Мілана» Віталь Кутузаў падзяліўся гісторыяй, якім нестандартным спосабам ён лячыў траўмы.

– У вас была цікавая гісторыя, што вы ездзілі ў Мінск да нейкай бабулі, якая вашы балячкі вылечыла. Раскажыце, калі ласка.

– Назавем яе так, псіхолаг, проста чалавек, які распавёў мне і паказаў, што трэба рабіць у пэўных момантах. І гэта дапамагло мне, папрацавалі з ахіламі, і я пачаў рухацца, мая кар'ера змянілася. Чалавек паказваў сапраўды вынік, я пачынаў ёй давяраць больш і больш, зʼяўляліся дадатковыя доказы.

Пасля, калі гэтыя доказы ўбачылі Вентура, спартыўны дырэктар Петракі, яны сказалі, што павінны гэта ўбачыць. І яны ўзялі самалёт і паляцелі з ёй сустрэцца.

Яшчэ быў момант са зборнай. Тады я таксама атрымаў траўму, падвярнуў вельмі моцна галёнкаступ. А мне ехаць у зборную. Я пайшоў да яе, яна там нешта накаўдавала, мне зрабілі пару працэдур. Там была пэўная працэдура, увогуле сустаў устаў на месца, быў хруст нейкі варʼяцкі.

І вось пасля гэтага я забіў гол туркам гэтай нагой з 22, з 23 метраў з-за штрафной. Потым я прыехаў у Пізу, згуляў у матч, яны таксама за галаву ўзяліся, калі выязджаў з такім галёнкаступом, а праз тыдзень я ў суботу гуляю.

Каб вы разумелі, першы раз, калі прыехаў я, чарга была з пятага паверха па першы. Яна ў хрушчоўцы звычайнай жыла, я заходжу, стаіць чарга нейкая, я кажу, што тут? І людзі пачынаюць лаяцца, я спрабую паднімацца, і мне: «куды ты сабраўся?» І вось там мне дапамаглі зайсці, вядома, там у мяне быў свой чалавек, – распавёў Кутузаў.