Усе навіны

Дукурэ падоўжыў кантракт з «Эвертанам»

3 лістапада, 16:18

Паўабаронца «Эвертана» Абдулай Дукурэ падоўжыў кантракт, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Пагадненне дзейнічае да чэрвеня 2025 года. 30-гадовы маліец правёў 108 матчаў за «Эвертан» і забіў 13 галоў. За каманду ён выступае з верасьня 2020 году.

У бягучым сезоне ён правёў 13 матчаў за каманду, забіў 3 галы і зрабіў 1 рэзультатыўны пас.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 12 мільёнаў еўра.