Усе навіны

Рэткліф інвестуеруе 245 млн фунтаў у інфраструктуру «МЮ»

4 лістапада, 12:15

Джым Рэткліф, заснавальнік нафтахімічнай кампаніі Ineos, інвестуе 245 мільёнаў фунтаў у «Манчэстэр Юнайтэд» пасля набыцця 25 працэнтаў акцый клуба, паведамляе Sky Sports.

Гэтыя грошы будуць укладзены ў развіццё састарэлай інфраструктуры «чырвоных д’яблаў».

Інвестыцыі будуць ажыццяўляцца паэтапна, большая частка сродкаў будзе перададзена ў клуб ужо да канца года. Гэтыя грошы не лягуць на баланс «МЮ» як доўг у выглядзе запазычанняў, паколькі будуць выдзелены асабіста Рэткліфам.

Такім чынам бізнэсмэн выдаткуе каля 1,5 мільярда фунтаў на першым этапе, калі ўлічваць яшчэ 1,25 млрд, якія сям’я Глейзераў атрымае за вышэйзгаданыя 25 адсоткаў акцый клуба.