Усе навіны

«Рэал» хоча падпісаць абаронцу «Баварыі» Дэвіса

4 лістапада, 17:05

«Рэал» хоча падпісаць абаронцу «Баварыі» Альфонса Дэвіса.

Трансфер футбаліста зборнай Канады – прыярытэт для мадрыдскага клуба. As паведамляе, што «Рэал» актывізаваўся ў перамовах з агентам Дэвіса.

«Баварыя» хоча атрымаць за фулбека 50 мільёнаў еўра. Аднак «Рэал» не гатовы столькі заплаціць. Пры гэтым мадрыдцаў натхняе гатоўнасць нямецкага клуба развітацца з Дэвісам. Сам абаронца гатовы пайсці ўлетку.

Таксама ў футбалісце зацікаўлены «Манчэстэр Сіці» і «Чэлсі».