Усе навіны

«Барусія» Д 11 матчаў не можа перамагчы «Баварыю» – 1 нічыя і 10 паражэнняў. Розніца галоў – 14:34

4 лістапада, 22:41

Дортмундская «Барусія» дома саступіла «Баварыі» (0:3) у 10-м туры Бундэслігі.

Яшчэ да 10-й хвіліны мюнхенцы забілі двойчы – вызначыліся Дайо Упамекана і Хары Кейн. На 72-й ангелец аформіў дубль, а на 90+3 хет-трык. У яго зараз 15+5 па сістэме «гол+пас» у чэмпіянаце і статут лепшага бамбардзіра.

«Барусія» такім чынам працягнула сваю бязвыйгрышную серыю супраць «Баварыі» – 11 матчаў, 0 перамог, 1 нічыя і 10 паражэнняў. Агульная розніца галоў – 14:34.

Мюнхенцы ідуць другімі ў турнірнай табліцы з 26 ачкамі, дортмундцы – чацвёртымі з 21 пунктам.