Усе навіны

Аляксандр Сяднёў: «Калі я буду ведаць і разумець, што задачы на наступны сезон мне не па сілах, працягваць кантракт я не буду»

5 лістапада, 11:28

Беларускі трэнер «Ардабасы» Аляксандр Сяднёў падзяліўся планамі на наступны сезон.

«Сёння была пастаўленая для каманды кропка. Што датычыцца будучыні каманды і мяне, размоваў не было. Усё залежыць ад задач і мэт на наступны сезон. Калі я буду ведаць і разумець, што яны мне не па сілах, працягваць кантракт я не буду. Я вельмі люблю гэты горад і свой клуб, але кожны трэнер мае свой рэсурс. Клуб зараз не паспявае за футбалістамі. Я жадаю, каб гэты сезон стаў імпульсам для развіцця футбола ў гэтай вобласці», – сказаў Сяднёў.