Усе навіны

Вызначыліся ўсе ўдзельнікі клубнага ЧС-2023

5 лістапада, 11:55

Пасля перамогі «Флуміненсе» ў Кубку Лібертадорэс вызначыліся ўсе ўдзельнікі клубнага чэмпіянату свету 2023 года.

Акрамя бразільскага клуба, удзел у турніры прымуць «Манчэстэр Сіці» (Англія), «Леон» (Мексіка), «Урава Рэд Дайманд» (Японія), «Аль-Ахлі» (Егіпет), «Окленд Сіці» (Новая Зеландыя), «Аль-Іціхад» (Саудаўская Аравія).

«Флуміненсе» і «Манчэстэр Сіці» будуць стартаваць адразу з паўфіналаў.

Клубны ЧС пройдзе з 12 па 22 снежня. Месца правядзення – Джыда (Саудаўская Аравія).