Усе навіны

Дзмітрый Камароўскі: «Агрэсіўная гульня пасля перапынку – гэта вынік першага тайма, які атрымаўся якасным»

5 лістапада, 15:29

Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў перамогу над «Шахцёрам» (2:1) у матчы 27-га тура вышэйшай лігі.

«Мы ведалі моцныя бакі салігорскай каманды, рыхтаваліся да складанай гульні. Гэта годны сапернік з кваліфікаваным трэнерскім штабам. «Шахцёр» мае вельмі якасную групу нападу, плюс добры на стандартах і ў хуткіх атаках. Нашы хлопцы, з улікам майстэрства суперніка, мінімізавалі колькасць небяспечных момантаў каля ўласных варот, аднак стандартныя палажэнні стварылі нам праблемы. Пры кутніку ледзь не дапрацавалі, потым прыйшлося праявіць характар і вялікімі намаганнямі ўсё вяртаць.

Прапушчаны гол не памяняў карціну матча. Магчыма, нехта палічыць, што мы толькі пасля перапынку сталі дзейнічаць больш агрэсіўна, але я б так не сказаў. Гэта вынік першага тайма, які атрымаўся дастаткова якасным з нашага боку, а таксама прэсінгу і дастаўкі мяча ў штрафную плошчу.

Так, пра рэалізацыю можна доўга казаць, але насычанасць нашых футбалістаў у галявых пунктах стварае перадумовы для ўзяцця варот. Неабходна ствараць іх больш, бо колькасць перарастае ў якасць. Хлопцы малайцы. У прынцыпе ўвесь матч правялі з пазіцыі сілы, за выключэннем апошніх хвілін, калі крыху душыла псіхалогія», – сказаў Камароўскі.