Усе навіны

Трухаў пасля 0:0 з «Мінскам»: «Не паказалі тое, што найгравалі на трэніроўках пры падрыхтоўцы да матчу»

5 лістапада, 19:02

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Мінскам» (0:0).

– Шчыра кажучы, гульня сёння ў нас не атрымалася. Перш за ўсё, у нападзе і пры пераходзе з абароны ў атаку. Таму стваральнай гульні ў нашым выкананні не было. Хвалюе яшчэ і той факт, што хлопцы не паказалі тое, што найгравалі на трэніроўках пры падрыхтоўцы да гэтага матчу. Уласна, усё.

– Здалося, што галкіпер Павел Ахрэмчук зацягваў час, абстукваючы штангі варот бутс.

– Хочаце сказаць, што мы не хацелі перамагчы? Мы хацелі гэтага роўна, як і «Мiнск». Імкнуліся, але атрымалася так. А што да нашага брамніка, то я на іншае зважаў у яго гульні. А бутсы… Можа быць, поле цяжкае. Бруд забівалася. Звычайна так усе робяць, – сказаў Трухаў.