Усе навіны

Джэніфер Эрмоса: «Пасля ўсіх падзей многія пачалі лепш разумець, што такое фемінізм»

6 лістапада, 20:38

Дзеючая чэмпіёнка свету ў складзе зборнай Іспаніі Джэніфер Эрмоса расказала пра уплыў скандалу з прэзідэнтам Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі Луісам Рубіялесам.

«Дзякуючы ўсяму, што адбылося, думаю, шмат хто з нас пачаў лепш разумець, што насамрэч азначае слова «фемінізм». Мы, футбалісткі, на ўласным досведзе ведаем, што такое дужанне за роўныя правы.

Нас называлі капрызнымі, заўсёды казалі, што мы хочам такія ж заробкі, як у мужчын, але гэта няпраўда.

Мяне вельмі раздражняе, калі людзі гавораць, што жаночы футбол не прыносіць такога ж даходу, як мужчынскі. Канешне, мы пра гэта ведаем і мы ніколі не прасілі, каб не плацілі столькі ж, колькі і ім.

Нам патрэбны толькі базавыя патрэбы: мінімальны заробак, павага і магчымасць зрабіць нешта вельмі вялікае. Як толькі мы атрымалі шанц, мы выйгралі чэмпіянат свету», – сказала Эрмоса.

Нагадаем, падчас цырымоніі ўзнагароджання жаночага ЧС прэзідэнт Каралеўскай федэрацыі футбола Іспаніі Луіс Рубіялес без дазволу пацалаваў Эрмоса. Пасля гэтага Рубіялес падвергся публічнай крытыцы, яго маці нават аб'явіла галадоўку. У выніку Луіса звольнілі з пасады і адхілілі ад футбола на 3 гады.