Усе навіны

Філ Нэвіл узначаліў «Портленд»

7 лістапада, 11:07

«Портленд» абвясціў аб прызначэнні Філа Нэвіла на пасаду галоўнага трэнера каманды. Кантракт дзейнічае да 2026 года.

Фота: афіцыйны сайт «Портленда»

Гэта другі клуб у самастойнай трэнерскай кар'еры ангельца – з 2021-га па 2023-ы ён узначальваў «Інтэр» Маямі. Таксама Нэвіл працаваў асістэнтам у «Манчэстэр Юнайтэд», «Валенсіі» і зборнай Канады. Таксама Філ трэніраваў жаночую зборную Англіі. Трафеяў пакуль не атрымліваў.

У гэтым сезоне «Портленд» спыніўся за крок ад траплення ў плэй-ін МЛС, заняўшы 10-е месца. Папярэднім трэнерам каманды быў мясцовы спецыяліст Майлз Джозэф.

«Я вельмі ўсхваляваны выклікам, які чакае мяне наперадзе. З першай жа хвіліны знаёмства з камандай я зразумеў, што гэта правільная магчымасць, правільны клуб і правільны горад для мяне.

Думаю, гэтае падарожжа стане нечым асаблівым. У мяне засталіся выдатныя ўспаміны аб наведванні Портленда, які нагадвае мне аб маім родным Манчэстэры», - сказаў Нэвіл на прэзентацыі.

Зрэшты, супраць прызначэнні Філа выступаў фан-гурт The Timbers Army. Яе прадстаўнікоў расчаравалі сексісцкія заявы трэнера, якія ён зрабіў 11 гадоў таму.