Усе навіны

Эндж Пастэкоглу: «Хлопцы аддалі ўсё, што маглі, але гэтага аказалася недастаткова»

7 лістапада, 15:37

Галоўны трэнер «Тотэнхэма» Эндж Пастэкоглу пракаментаваў хатнюю паразу ад «Чэлсі» у 11-м туры АПЛ.

«Цяжка аналізаваць такі матч, але з пункту гледжання волі і рашучасці гэта было неверагоднае выступленне ад хлопцаў. Мы добра пачалі, забілі першымі, затым былі за некалькі сантыметраў ад таго, каб забіць другі раз, але зафіксавалі афсайд.

Затым гульня выйшла з-пад кантролю. Адбылося шмат падзей, якія прымусілі нас гуляць крыху не ў тых умовах, у якіх мы хочам. Адчувалася, што было шмат эмацыйных зрываў. Хлопцы аддалі ўсё, што маглі, але, на жаль, гэтага аказалася недастаткова», – сказаў Пасцякоглу.

«Шпоры» дагульвалі матч удзевяцярых з-за выдалення Крысціяна Рамэра і Дэсціні Удоджы. Да 75-й хвіліны камандзе Пастэкоглу ўдавалася ўтрымліваць нічыйны лік, але затым Нікалас Джэксан аформіў хет-трык.

Паражэнне ад «Чэлсі» стала для «Тотэнхэм» першым у бягучым сезоне. «Шпоры» страцілі лідарства ў турнірнай табліцы АПЛ, якую цяпер узначальвае «Манчэстэр Сіці».