Усе навіны

Артэта пра крытыку арбітраў матча з «Ньюкаслам»: «Я б зрабіў гэта зноў. Мой абавязак – абараняць сваіх гульцоў і клуб»

7 лістапада, 18:45

Галоўны трэнер «Арсенала» Мікель Артэта пракаментаваў крытыку са свайго боку ў адрас арбітраў матча з «Ньюкаслам» (0:1), якія залічылі гол саперніка на 64-й хвіліне пасля прагляду ВАР.

Нагадаем, пасля гэтага «Арсенал» выступіў з заявай у падтрымку свайго коўча і заклікам да PGMOL тэрмінова звярнуць увагу на стандарт судзейства.

«Мой абавязак – выступіць перад вамі і даць выразную і сумленную адзнаку. Мой абавязак – абараняць сваіх гульцоў і клуб найлепшым чынам. Гэта тое, што я збіраюся рабіць.

Я заўжды гэта раблю і бяру на сябе адказнасць. Такі я ёсць. Я мушу абараняць свой клуб.

Мы абавязаны выказаць свае пачуцці на падставе наяўных у нас доказаў. Мы павінны адстойваць нашых людзей, нашыя каштоўнасці і тое, кім мы з'яўляемся.

Заява клуба ясна і сумленна дэманструе адзінства і паразуменне ў клубе. Гэта наш абавязак як клуба.

У гэтым няма нічога асаблівага, нічога незвычайнага. Я б зрабіў гэта зноў, і клуб зрабіў бы гэта зноў, пакуль усё не стане правільна», – сказаў Артэта.