Усе навіны

Ахвяра Дані Алвеса: «Ён задраў маю сукенку і прымусіў мяне сесці на яго. Я адсоўвалася, пакуль ён не схапіў мяне за шыю і не пачаў біць»

7 лістапада, 21:35

Апублікаваны паказанні дзяўчыны, у згвалтаванні якой абвінавачваецца Дані Алвес.

«Ён быў ззаду мяне, перада мной была мая стрыечная сястра. Пасля памятаю, што ён адышоў і зрабіў жэст, каб я падышла да яго. Я вырашыла пагаварыць з ім і даведацца, чаго ён хоча, больш я ні пра што не думала.

Я пайшла туды, каб паразмаўляць з ім. Я не разумела, куды ён ідзе. Але я не ведала і не магла ўявіць, куды ён мяне вядзе. Калі мы дайшлі, там былі дзверы, ён адчыніў іх, і калі я ўвайшла, то ўбачыла, куды трапіла – гэта была маленечкая прыбіральня, вельмі маленькая. Мяркую, што ў гэты момант у мяне пачаўся шок.

Потым я памятаю, што ён сеў, і я пачала казаць яму, што павінна ісці. Ён падняў маю сукенку і прымусіў мяне сесці на яго. Я памятаю, як сказала яму: «Я не магу». І ён пачаў казаць шмат рэчаў. Ён настойваў на тым, каб я называла сябе яго маленькай шлюхай, і з таго моманту я памятаю, як супраціўлялася.

Ён пашкодзіў мне калена, і ў мяне засталася рана. Ён спрабаваў прымусіць мяне зрабіць яму мінет. Я ўвесь час адсоўвалася ад яго, пакуль ён не схапіў мяне за шыю і не пачаў біць», – сказала дзяўчына.

Нагадаем, Дані Алвес абвінавачваецца ў згвалтаванні 23-гадовай дзяўчыны ў туалеце начнога клуба. Ён некалькі разоў адмаўляў абвінавачанні, але нарэшце прызнаў, што ўсё ж меў з ёй палавы кантакт.

Пасля гэтага Алвес быў арыштаваны і на дадзены момант знаходзіцца пад вартай.