Усе навіны

62-гадовы мужчына клаў руку між ног малалетняй дзяўчынцы на матчы «Шахцёра»

8 лістапада, 09:21
2

На стадыёне ў Салігорску быў затрыманы 62-гадовы мясцовы жыхар, які чапляўся да малалетняй суседкі па сектары падчас матча «Шахцёра».

Дзяўчынка знаходзілася ў кампаніі дзвюх сябровак, адна з іх зняла на відэа, як мужчына пасля спробы пазнаёміцца пачаў класці руку між ног пацярпелай. Пасля гэтага сяброўкі сышлі з трыбуны і звярнуліся да «сілавікоў» Лукашэнкі.

На мужчыну заведзеная крымінальная справа за гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй.