Усе навіны

Руцкі, Кастроў, Патароча і Садоўскі пераведзены ў дубль «Славіі» («Ухо»)

8 лістапада, 10:09
2

Гульцы «Славіі» Ілля Руцкі, Ігар Кастроў, Валерый Патароча і Дзяніс Садоўскі пераведзены ў дублюючы склад каманды.

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Ухо».

Пасля 25 гульняў мазырская каманда займае сёмае месца ў табліцы.

Нагадаем, у матчы з «Нёманам» (0:2) Садоўскі, Кастроў і Патароча ў заяўку не патрапілі. Руцкі выйшаў на замену ў другім тайме, але на 81-й хвіліне Біёнчык правёў адваротную замену.