Усе навіны

Уладзіслаў Малькевіч: «Павінны былі перамагаць у Швейцарыі. Тры мячы – заслуга трэнераў і гульцоў»

9 лістапада, 11:43

Абаронца зборнай Беларусі Уладзіслаў Малькевіч пракаментаваў вынікі матча са Швейцарыяй (3:3) у кваліфікацыі Еўра-2024.

– Якія ўражанні ад нічыіх з Румыніяй і Швейцарыяй?

– Абодва матчы здаліся цяжкімі. Так, Швейцарыя яшчэ мацнейшы супернік, чым Румынія, але лічу, мы павінны былі перамагаць у Санкт-Галене. Але, нажаль, не змаглі ўтрымаць пераможны рахунак. Але нічыя таксама годны вынік.

– Вы вялі 3:1. У які момант паверылі, што можаце на выездзе перамагчы швейцарцаў?

– Нам у перапынку ў распранальні трэнеры казалі, што мы абавязаныя выйсці і працягваць прытрымлівацца таго плана, які быў у першым тайме. З’явяцца зоны ў абароне саперніка, у нас узнікнуць моманты. Так і атрымалася. Мы выйшлі і забілі тры мячы. Гэта заслуга трэнерскага штаба і гульцоў, – сказаў Малькевіч.