Усе навіны

Паўлючэнка, Скавыш і чатыры падпісанты за рэжым выкліканы ў зборную Беларусі на матчы з Андорай і Косава

9 лістапада, 13:49
1

Стаў вядомы склад зборнай Беларусі на матчы кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2024 супраць Андоры і Косава.

Сярод удзельнікаў чатыры падпісанты праўладнага ліста: Уладзіслаў Малькевіч, Захар Волкаў, Іван Бахар і Уладзіслаў Клімовіч.

Брамнікі: Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр», Салігорск), Канстанцін Рудзянок («Нёман», Гродна), Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч («Дынама-Мінск»), Кірыл Пячэнін («Арэнбург», Расія), Раман Юзэпчук («Тарпеда», Масква, Расія), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Расія), Захар Волкаў («Хімкі», Расія), Аляксандр Паўлавец («Ламія», Грэцыя), Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва – «Нёман», Гродна).

Паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Мікіта Корзун («Шахцёр», Салігорск), Валерый Грамыка («Тарпеда», Масква, Расія), Валерый Бачароў (БАТЭ, Барысаў), Кірыл Каплёнка («Арэнбург», Расія), Уладзіслаў Клімавіч («Дыяшдзьёр», Мішкальц, Венгрыя).

Нападаючыя: Іван Бахар, Уладзіслаў Марозаў (абодва — «Дынама-Мінск»), Дзмітрый Анцілеўскі, Арцём Канцавы, Дзяніс Лапцеў (усе — БАТЭ, Барысаў), Максім Скавыш («Шахцёр», Салігорск).