Усе навіны

Зінедзін Зiдан – Месі: «На полі я на секунду апярэджваў астатніх, а ты – на тры»

10 лістапада, 12:47

Былы трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан звярнуўся да нападаючага «Інтэра» Маямі Ліянеля Месі.

«Каб гуляць на пазіцыі дзясяткі, трэба мець магію, як у выпадку з табой. Таму што «дзясятка» – гэта лідар каманды, а лідар павінен быць творцам. У яго павінна быць нешта, што адрознівае яго ад іншых, як у цябе.

Ты заўважаеш розныя рэчы раней за ўсіх. Нумар 10 і мусі гэта рабіць. Я на секунду апярэджваў астатніх, а ты – на тры. Вось што, па-мойму, адрознівае цябе ад іншых.

Футбалісты разумеюць, што трэба рабіць, але ты ведаеш, што збіраешся рабіць яшчэ да таго, як мяч да цябе дойдзе. Мала хто на такое здольны», – сказаў Зідан.

Зiдан завяршыў кар'еру гульца ў 2006 годзе.