Усе навіны

Мікалай Вайцюхоўскі: «Макслайн» прапануе гульцам «Віцебску» ўмовы з павелічэннем заробку ў 3-4 разы. Гэта турбуе»

10 лістапада, 19:27
2

Дырэктар «Віцебску» (Д2) Мікалай Вайцюхоўскі выказаў незадаволенасць прапановамі «Макслайна» (Д2) да гульцоў каманды.

– Што сёння вас турбуе? Усе гульцы здаровыя? Як каманда гатова да фінішнага адрэзку?

– На мой погляд каманда добра гатовая, усе хлопцы хочуць скончыць сезон выхадам у вышэйшую лігу. Усе здаровыя, Дзмітрый Гушчанка, які перанёс аперацыю, таксама знаходзіцца ў заяўцы і ў трэнера ёсць выбар па варатарах.

Што турбуе? Турбуе некаторы ўплыў на гульцоў звонку. «Макслайн» плануюць стаць больш віцебскімі, запрасіўшы мясцовых рабят, але гэтыя мясцовыя хлопцы нашы гульцы з дзеючымі кантрактамі.

Рабятам прапануюць умовы з павелічэннем зарплаты ў тры-чатыры разы і некаторыя юныя галовы пасля гэтага не могуць засяродзіцца на футболе.

Магчыма нашы футбалісты і заслужылі больш выгадных прапаноў, але ёсць пэўныя футбольныя, этычныя нормы такіх перамоваў.

Ад нас футбалісты пераходзілі ў БАТЭ, «Шахцёр», «Дынама» Брэст, – заўсёды ўсё праходзіла цывілізавана, з узаемапавагай. Заўсёды ў такіх выпадках спачатку звярталіся ў клуб. Няхай гэта застанецца на сумленні вядучых перамовы з нашымі гульцамі, мы гэта перажывем, – сказаў Вайцюхоўскі.