Усе навіны

Гвардыёла бачыць у Пакета доўгатэрміновую замену Дэ Бруйнэ

10 лістапада, 23:30

«Манчэстэр Сіці» назірае за расследаваннем справы Лукаса Пакета адносна яго магчымага дачынення да парушэння правіл ставак, паведамляе UOL.

Калі 26-гадовы бразілец будзе апраўданы – клуб зноў паспрабуе падпісаць яго ў студзеньскае трансфернае акно.

Галоўны трэнер «гараджан» Пеп Гвардыёла бачыць у Пакета доўгатэрміновую замену Кевіну Дэ Бруйне,

Улетку паведамлялася, што «Манчэстэр Сіці» прапаноўваў за гульца 101 мільён еўра, але «Вэст Хэм» хацеў атрымаць 110.

Пасля таго як бразілец трапіў пад падазрэнне, клуб спыніў перамовы і падпісаў Матэуша Нунеша з «Вулверхэмптана».

У гэтым сезоне на рахунку Пакета 4 галы і 1 рэзультатыўная перадача ў 15 матчах.