Усе навіны

Эрыксен атрымаў пашкоджанне ў гульні з «Лутонам», гэта сёмы траўміраваны ў складзе «МЮ»

11 лістапада, 19:18

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Крысціян Эрыксен не змог дайграць да канца матч 12-га тура АПЛ супраць «Лутона».

На 40-й хвіліне датчанін атрымаў траўму. Яго замяніў Мэйсан Маунт.

Эрыксен – ужо сёмы траўміраваны гулец «Манчэстэр Юнайтэд». Раней пашкоджанні атрымалі Джоні Эванс, Лісандра Марцінес, Каземіра, Тайрэл Маласія, Амад Дыяло і Люк Шоу.

«Манкуніянцы» ідуць сёмымі ў турнірнай табліцы АПЛ.