Усе навіны

Трухаў пасля 0:7 ад мiнскага «Дынама»: «У яго ўсё атрымлівалася. А ў нас нічога»

11 лістапада, 20:58

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Трухаў падвёў вынік матчу з мінскім «Дынама»(0:7) у 28-м туры вышэйшай лігі.

– «Дынама» падало нам свайго роду ўрок, майстар-клас. Віншую суперніка з перамогай.

Нашай асноўнай задачай сёння было не прапусціць хуткія мячы. Але калі ты прапускаеш на першай і на пятай, то... далей нам было цяжка. Тым больш сапернік мае вельмі моцны падбор футбалістаў, якія злавілі кураж. У іх усё атрымлівалася. А ў нас нічога. Адсюль і такі вынік, – сказаў Трухаў.