Усе навіны

Фёдар Лапавухаў: «Прыязджаючы ў моладзевую зборную, думаем толькі пра перамогу»

12 лістапада, 23:46
1

Брамнік мінскага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі Фёдар Лапавухаў падзяліўся ўражаннямі ад выступленняў на міжнароднай арэне.

– Асобная старонка ў тваёй біяграфіі – дэбют у еўракубках.

– Супрацьстаянне на стадыёне «Грбавіца» ў Сараева – самае атмасфернае, у якім я калі-небудзь удзельнічаў. Пра такія марыш, пачынаючы займацца футболам у дзяцінстве. Аншлаг на трыбунах, 13 тысяч чалавек, якія не змаўкаюць ні на секунду – эмоцыі неперадаваемыя.

Паўтара тайма мы вельмі добра глядзеліся ў тым «катле». Нажаль, не ўтрымалі перавагу ў два мячы. Я дапусціў памылку пры другім прапушчаным мячы, ды і па першым маю да сябе прэтэнзіі. Не хапіла досведу, сталасці. Гэта ў любым выпадку цудоўная школа. Удзячны трэнерскаму штабу за тое, што даверылі абараняць вароты ў матчах з «Жалезнічарам», далі адчуць сапраўдную футбольную атмасферу.

– У гэтым сезоне ты рэгулярна прыцягваешся ў моладзевую зборную.

– Міжнародныя гульні – асобная гісторыя. Усё ж, выступаючы на еўрапейскай арэне, прадстаўляеш родную краіну, плюс супрацьстаіш магутным сапернікам. Згодны, што «маладзёжка» не блішчыць вынікамі, але паверце: прыязджаючы туды, думаем толькі пра перамогу, не дазваляем сабе ўпадніцкіх настрояў, – распавёў Лапаўхоў.