Усе навіны

Фабрэгас узначаліць «Кома»

13 лістапада, 10:48

Інсайдар Фабрыцыа Рамана паведаміў, што Франсеск Фабрэгас будзе прызначаны галоўным трэнерам «Кома».

Для 36-гадовага іспанца гэта будзе першы досвед працы галоўным трэнерам першай каманды.

Раней былы гулец «Арсенала», «Барселоны» і «Чэлсі» трэніраваў толькі каманду «Кома» U-19. У 9 матчах пад яго кіраўніцтвам маладзёжная каманда «Кома» атрымаў 3 перамогі, тройчы згуляла ўнічыю на тры разы саступіла з агульным лікам 13:14.

«Кома» пасля 13 тураў ідзе шостым у Серыі Б, але мае гульню ў запасе.

Фабрэгас завяршыў кар'еру футбаліста гэтым летам, яго апошнім клубам быў менавіта «Кома» (2 асісты ў 17 матчах).