Усе навіны
Відэа

Мікалай Хадасевіч: «У Салігорску будучыня туманная. Дапускаю, што і ў кіраўніцтве не ведаюць, што рабіць з клубам»

13 лістапада, 14:59

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich LIVE» падзяліўся меркаваннем пра стан «Шахцёра» зараз.

«Ну а «Шахцёр» – проста туманная будучыня. Аляксей Бага кожную прэс-канферэнцыю якраз пра гэта кажа, пра тое, што ён не ведае, што з ім будзе, не ведае, што будзе з футбалістамі, не ведае, што будзе з клубам. Там нібыта няма ніякіх сустрэч з кіраўніцтвам, і я дапускаю, што проста і ў кіраўніцтве не ведаюць, што рабіць у гэтай сітуацыі.

Ці даставаць зноў якія-небудзь грошы для таго, каб укладаць у футбольны клуб? Або там ідуць гутаркі пра тое, што можа быць у Салігорску з'явіцца баскетбольная каманда. А можа, там яшчэ трэба больш укласці ў хакейную каманду? А можа быць, проста ў «Беларуськалія» такая сітуацыя, што проста няма ніякіх грошай, каб кудысьці ўвогуле ўкладваць?

Так што ў Салігорску будучыня туманная», – сказаў Хадасевіч.