Усе навіны

Фабрэгас часова ўзначаліў «Кома»

13 лістапада, 15:15

«Кома» абвясціў пра адстаўку галоўнага трэнера каманды Марэна Лонга.

Часовым выконваючым абавязкі галоўнага трэнера каманды стаў Франсеск Фабрэгас.

Лонга трэніраваў каманду з верасня 2022 года і дапамог ёй пазбегнуць вылету, аднак у клубе вырашылі, што патрэбныя дынамічныя змены.

36-гадовы Фабрэгас правядзе першую трэніроўку 15 лістапада, для яго гэта будзе першы досвед працы галоўным трэнерам першай каманды. Раней былы гулец «Арсенала», «Барселоны» і «Чэлсі» трэніраваў толькі каманду «Кома» U-19. У 9 матчах пад яго кіраўніцтвам маладзёжная каманда «Кома» атрымала 3 перамогі, тройчы згуляла ўнічыю на тры разы саступіла з агульным лікам 13:14.

«Кома» пасля 13 тураў ідзе шостым у Серыі Б, але мае гульню ў запасе. У выпадку перамогі ў ёй каманда паднімецца на трэцяе месца.

Фабрэгас завяршыў кар'еру футбаліста гэтым летам, яго апошнім клубам быў менавіта «Кома» (2 асісты ў 17 матчах).