Усе навіны

Шарснёў сустрэўся са зборнай Беларусі і пажадаў удачы ў гульнях кваліфікацыі Еўра

14 лістапада, 12:36

Раніцай 14 лістапада адбылася сустрэча старшыні АБФФ Мікалая Шарснёва з нацыянальнай зборнай Беларусі.

Шарснёў абмеркаваў з футбалістамі і трэнерскім штабам сітуацыю ў камандзе і пажадаў удачы ў матчах кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2024 года супраць Андоры і Косава. Гульні адбудуцца 18 і 21 лістапада адпаведна.

На гэты момант зборная Беларусі з 6 ачкамі займае 5-е месца ў групе. Косава – 4-е з 10 ачкамі, а Андора размяшчаецца на апошнім, шостым месцы з 2 ачкамі.