Усе навіны

Кандрацьеў, Курнеў, Вяргейчык, Балановіч – у трэнерскіх штабах мінскага «Дынама» і «Шахцёра» на матч памяці Журавеля

14 лістапада, 17:39
1

18 лістапада на стадыёне «Дынама-Юнi» пройдзе таварыскі матч у памяць Уладзіміра Журавеля. У спарынгу сустрэнуцца мiнскае «Дынама» і «Шахцёр», якія Журавель узначальваў. Сустрэча пачнецца а 12:00.

У складзе «Дынама» заяўлены Аляксандр Марцешкін, Віталь Варывончык, Сяргей Штанюк, Аляксандр Лухвіч, Андрэй Лаўрык, Сяргей Гурэнка, Радзіслаў Арлоўскі, Сяргей Ясковіч, Алег Чарняўскі, Аляксандр Храпкоўскі, Сяргей Паўлюковіч, Ігар Тарлоўскі, Арцём Чалядзінскі, Вадзім Артамонаў, Фёдар Сікорскi, Пётр Качура, Дзмітрый Падрэз, Антуан Маёраў, Кірыл Савостикаў і Юрый Антонавіч.

У трэнерскі штаб увойдуць Георгій Кандрацьеў, Алег Кубараў, Уладзімір Курнеў, Юрый Пышнік.

У «Шахцёра» на поле выйдуць Ігнат Дастанка, Сяргей Нікіфарэнка, Мікалай Януш, Аляксандр Гранькоў, Ігар Ражкоў, Андрэй Лявончык, Дзмітрый Камароўскі, Павел Сітко, Юрый Каламыц, Андрэй Хачатуран, Дзмітрый Асіпенка, Ігар Гарэлаў, Раман Кірэнкін, Андрэй Цэван, Сяргей Мацвейчык.

Каманду ўзначаліць Юрый Вяргейчык, асістэнты – Аляксандр Новік, Сяргей Балановіч, Аляксей Янушкевіч.

Журавель памёр 18 лістапада 2018 года пасля працяглай хваробы на 47-м годзе жыцця.