Усе навіны

Прэзідэнт «Урала» Іваноў: «Трэба патэлефанаваць Ганчарэнку і спытаць: «Як вы бачыце будучыню? Што можаце зрабіць?»

15 лістапада, 16:48

Прэзідэнт «Урала» беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі Рыгор Іваноў пракаментаваў вынікі каманды па выніках першага круга РПЛ.

«Вынікамі першая круга мы вельмі незадаволеныя. «Урал» добра стартаваў, але потым пайшлі нейкія незразумелкі – гульня, нешта не атрымлівалася, нейкія матчы мы самі аддавалі.

Што тычыцца высноў, то гэта пытанне да галоўнага трэнера – не я кожны дзень з камандай, у мяне трошкі іншая праца. Ёсць трэнерскі штаб, які цяпер у гэтую паўзу паехаў з гульцамі на зборы. Паглядзім, як яны запланавалі трэніроўкі і што футбалісты будуць выпраўляць. Трэба патэлефанаваць Віктару Міхайлавічу і спытаць: «Як вы бачыце будучыню? Што можаце зрабіць?», – сказаў Іваноў.

Нагадаем, што плсле першага круга РПЛ «Урал» знаходзіцца на 12-м месцы, апярэджваючы «Арэнбург», які ідзе 13-м на тры ачкі.