Усе навіны

Міхаіл Сівакоў: «У Беларусі шмат лімітаў і шмат чаго зроблена за апошні час, з чым я не згодны»

16 лістапада, 11:28

Беларускі абаронца «Арэнбурга» Міхаіл Сівакоў падзяліўся меркаваннем наконт рэформаў у беларускім футболе.

— Цяпер нават у БАТЭ і мінскага «Дынама» бюджэты не адпавядаюць РПЛ?

— Мяркую, што на сённяшні дзень не адпавядаюць. Да таго ж, я ведаю, што ў нас у Беларусі шмат лімітаў і шмат чаго зроблена за апошні час, з чым я не згодны. Але такое бачанне футбола ў нашай федэрацыі. Таму і кажу, што абмяркоўваць зараз сітуацыю з уваходам у РПЛ вельмі цяжка.

— А што за ліміты ў Беларусі, акрамя ліміту на легіянераў?

— Маладыя гульцы, ліміты на заробкі. Ёсць пытанні, над якімі трэба вельмі сур’ёзна думаць пры прыняцці рашэння, калі нейкі клуб ад Беларусі будзе ўдзельнічаць.

— У рэгламенце ёсць квота, па якой клубы абавязаны выпускаць кагосьці з маладых?

— Шчыра кажучы, не ведаю. Бо сёлета не бачыў ніводнай гульні чэмпіянату Беларусі. Іх нідзе не паказваюць. Таму я сачу толькі за аглядамі матчаў у інтэрнэце, – сказаў Сівакоў.