Усе навіны

ПСВ хоча выкупіць Дэста ў «Барселоны» за 10 млн еўра

16 лістапада, 12:24

ПСВ вырашыў выкупіць у «Барселоны» правага абаронцы Сержыньё Дэста, паведамляе Diario Sport са спасылкай на Eindhoven Dagblad.

Амерыканец выступае ў нідэрландскім клубе на правах арэнды, якая разлічана да канца сезона. Яна ўключае опцыю выкупу гульца за 10 млн eўра, і ПСВ плануе ёй скарыстацца.

Кантракт Дэста з «Барселонай» разлічаны да лета 2025-га.

У гэтым сезоне Сержыньё зрабіў 1 асіст у 11 матчах за ПСВ. Поўная статыстыка 23-гадовага футбаліста тут.