Усе навіны

УЕФА вярнуў заяўкі з 23 футбалістамі на Еўра-2024 – на ЧЕ-2020 і ЧС-2022 было 26 гульцоў

16 лістапада, 12:41

На Еўра-2024 зборным дазволяць мець у заяўцы максімум 23 футбалісты.

УЕФА зацвердзіў гэта ў рэгламенце правядзення турніру. На папярэдніх двух турнірах з-за каранавіруса заяўку павялічвалі да 26 футбалістаў – так было на Еўра-2020 і ЧС-2022.

Канчатковую заяўку на Еўра-2024 зборныя мусяць падаць да 7 чэрвеня. Чэмпіянат Еўропы правядуць у Германіі, ён працягнецца з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.

Нагадаем, што Беларусь страціла матэматычныя шанцы на выхад на Еўра-2024.