Усе навіны

Мбапэ адмовіўся ад 80 млн еўра бонусаў у «ПСЖ»

16 лістапада, 21:01

Кіліян Мбапэ не атрымае 80 мільёнаў еўра бонусаў, якія павінен быў зарабіць па дзейным кантракце з «ПСЖ».

Як паведамляе RMC Sport, ініцыятарам гэтага рашэння стаў сам гулец. Верагодна, адмовай ад бонусаў Мбапэ хоча паказаць, што не ставіць грошы на першае месца. Крок Кіліяна дае «ПСЖ» упэўненасць, што клуб не страціць усе сродкі, калі найлепшы бамбардзір каманды вырашыць прыняць прапанову з-за мяжы.

Крыніца адзначае, што цяпер «Мбапэ трымае свой лёс у сваіх руках». Кантракт капітана зборнай Францыі з «ПСЖ» разлічаны да канца гэтага сезона. Цяпер фаварытам на падпісанне 24-гадовага француза лічыцца «Рэал», але і «Баварыя» не выключае магчымасць такога трансферу.