Все новости

Карла Анчалоці: «Прайшло 30 гадоў, а я да гэтага часу ў футболе – значыць, добра адаптаваўся да перамен»

17 лістапада, 15:17

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся думкамі пра эвалюцыю футбола.

«Футбол змяніўся, мяняецца і будзе мяняцца. Інтэнсіўнасць, правілы, трэніроўкі, методыка. Гэта ўжо не той від спорту, які быў у 90-х, калі мы гулялі. Футбалісты зараз больш прафесіяналы, чым раней.

Прайшло 30 гадоў, а я да гэтага часу ў футболе – значыць, добра адаптаваўся да перамен. Тэхналогіі змянілі нашае жыццё.

Мой трэнерскі штаб кажа, што я олдскульны. Мне падабаюцца тэхналогіі – стараюся, каб яны дапамагалі мне ў працы.

Вам патрэбныя разумныя футбалісты і клуб, які падтрымлівае вас. Аддаю перавагу спрабаваць пераканаць, чым навязваць», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» знаходзіцца на 2-й пазіцыі ў Ла Лізе. Наступны матч – 26 лістапада супраць «Кадыса» на выездзе, каляндар тут.