Усе навіны

Захар Волкаў: «У дзяцінстве падумаў перайсці ў бокс, але тата сказаў, што калі пачаў займацца футболам – ідзі да канца»

17 лістапада, 17:24

Беларускі абаронца «Хімак» Захар Волкаў распавёў, як ледзьве не перастаў займацца футболам у дзяцінстве.

«Узімку паўза была ў трэніроўках, а ў мяне тата майстар спорту па боксе. І ён мне кажа: «Адбудзецца ў цябе сытуацыя ў жыцьці. Мала што, трэба будзе за дзяўчынку заступіцца ці яшчэ чаго. Схадзі на бокс, чыста для сябе».

Я пайшоў, зацягнула. І тата са мной хадзіў займацца тыдні два, у яго там быў знаёмы трэнер. Я пазнаёміўся з пацанамі, і пайшло-паехала, пачало атрымлівацца, уцягнуўся. Класна ўсё было, і я падумаў, што больш не буду футболам займацца, пайду ў бокс. Думаў, што тата падтрымае мяне. Патэлефанаваў яму, сказаў, што кідаю футбол. А бацька сказаў: «Сынок, ну паслухай, пачаў ужо футболам займацца – ідзі да канца. Чаго скачаш? За двума зайцамі пагонішся – ніводнага не зловіш».

А мне трэнер Кірыл Мікалаевіч Лозін усё тэлефанаваў, тэлефанаваў і тэлефанаваў. Я не хацеў адказваць, а потым у адзін момант нешта ў галаве пстрыкнула, вырашыў ператэлефанаваць і хаця б пабачыцца з ім. Мы ўбачыліся, я яму ўсю сітуацыю расказаў, расказаў, што мяне не задавальняе. Ён мяняў мяне ўвесь час на 60-й, на 50-й хвіліне. Я хацеў больш гуляць. Ён мне растлумачыў сітуацыю. Я пачаў спалучаць бокс і футбол. З кожным разам было ўсё цяжэй, і я застаўся толькі ў футболе», – распавёў Волкаў.