Усе навіны

Гутцайт – пра цяжкасці з адхіленнем беларусаў і расіян: «Міжнародныя федэрацыі асобных відаў спорту не звяртаюць увагі на рэкамендацыі МАК»

18 лістапада, 10:20

Былы міністр моладзі і спорту Украіны, а цяпер кіраўнік Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт расказаў, у чым складаюцца цяжкасці з адхіленнем расіян і беларусаў ад спаборніцтваў.

- Калі не адыходзіць ад тэмы нядопуску расейцаў і беларусаў на міжнародныя спаборніцтвы, шмат зроблена працы, шмат вынікаў мы бачым па адхіленні. Але, нажаль, існуюць некаторыя федэрацыі, напрыклад, тэніс, каратэ, дзюдо, бокс. Скажыце, на якім этапе ўзнікае праблема з іх адхіленнем?

- На этапе таго, што міжнародныя федэрацыі асобных відаў спорту не зважаюць на рэкамендацыі Міжнароднага алімпійскага камітэта. Такія федэрацыі, як, напрыклад, дзюдо, дзе ўвогуле яны не звяртаюць увагі на рэкамендацыі МАК і дапусцілі ўвогуле ўсіх з расійскай зборнай: і тых, хто падтрымлівае вайну, і тых, хто браў удзел у мерапрыемствах па падтрымцы вайны.

Яны ўсіх іх дапусцілі ў міжнародны спорт, на міжнародныя спаборніцтвы на чэмпіянаце свету, і зараз на чэмпіянаце Еўропы яны ўдзельнічаюць. Таму гэта пытанне толькі на ўзроўні міжнародных федэрацый, з якімі мы і я асабіста спрабуем размаўляць.

- Каб змяніць сітуацыю, трэба толькі адзін варыянт – напрамую размаўляць з канкрэтнымі федэрацыямі.

- З федэрацыямі, і не толькі я асабіста, але і ўсе прэзідэнты ўсеўкраінскіх федэрацый. Таму што мне складана аднаму адпрацоўваць і змагацца на міжнародным узроўні без нашых прэзідэнтаў усеўкраінскіх федэрацый, якія недзе магутна працуюць, недзе мы бачым, што можна было б мацней выступаць, мацней прыцягваць спартсменаў.

Калі кажуць кіраўнікі ці нейкія чыноўнікі – гэта адно. Калі пачынаюць гаварыць спартсмены і выходзіць у свет, расказваць, што адбываецца ва Украіне – гэта значна лепш. І на спартоўцаў заўсёды рэагуюць хутчэй і шмат людзей звяртаюць на гэтую ўвагу, – сказаў Гутцайт.