Усе навіны

Нападаючы зборнай Беларусі U-19 Мартынаў: «Калі ёсць шанец трапіць на еўра, то нейкай дадатковай матывацыі не трэба»

18 лістапада, 20:33

Нападнік нацыянальнай каманды Беларусі U-19 Цімафей Мартынаў пракаментаваў паразу ад Турцыі (1:3).

– Калі ёсць шанец трапіць на еўра, то нейкай дадатковай матывацыі і не трэба. Кожны ў камандзе ведае, навошта ён тут. Мы хочам перамагаць, таму ўсе з'ядналіся вакол адной мэты. Я рады, што атрымліваецца прыносіць карысць камандзе.

– Як аформіў гол? Якія эмоцыі былі пасля забітага мяча?

– Хутка пераключыліся на адбор пасля страты мяча. Трафім Мельнічэнка выдатна спрацаваў у адборы і аддаў мне пас, а я завяршыў атаку. Эмоцыі, вядома, былі станоўчыя. Забілі гол, былі на куражы, адчуваў, што мы вярнуліся ў гульню і ў другім тайме даціснем суперніка, але не выйшла…

– Не ўсё атрымалася на полі, хоць інтрыга была жывая да фінальнага свістка. Што сказалі адзін аднаму пасля матчу і які настрой на паядынак з літоўцамі?

– Адзін аднаго падтрымалі: вырашальны паядынак наперадзе, нельга вешаць нос. Трэнерскі штаб сказаў Тое ж: маўляў, нічога страшнага не адбылося, усё вырашыцца ў апошняй гульні і хвалявацца не час. Настрой на матч з Літвой баявы, будзем гуляць на перамогу, – сказаў Мартынаў.